Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лістапада 2020, 14:26

Скавыш прызнаны лепшым іграком 29-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы барысаўскага БАТЭ Максім Скавыш другі раз запар прызнаны лепшым іграком тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным дамашнім паядынку 29-га тура з бабруйскай "Белшынай" (5:0) 31-гадовы форвард аформіў галявы дубль і замацаваўся на першым месцы ў бамбардзірскай гонцы, забіўшы 19 мячоў.

Пасля гэтага Максім Скавыш пяты раз увайшоў у сімвалічную зборную тура, у якую таксама трапіў яго аднаклубнік Ягор Філіпенка. Акрамя двух прадстаўнікоў БАТЭ ў каманду 29-га тура ўключаны Уладзімір Бушма, Віталь Усцінаў (абодва - "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Аляксандр Наёк, Міхаіл Гардзяйчук (абодва - "Дынама-Брэст"), Нікола Анціч ("Шахцёр", Салігорск), Гегам Кадзімян ("Нёман", Гродна), Юрый Недашкоўскі ("Славія", Мазыр), Уладзіслаў Клімовіч ("Дынама-Мінск") і Душан Бакіч ("Энергетык-БДУ", Мінск).

Перад апошнім турам становішча каманд у чэмпіянаце Беларусі такое: БАТЭ (Барысаў) - 57 ачкоў, "Шахцёр" (Салігорск) - 56, "Нёман" (Гродна) - 53, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 53, "Дынама-Брэст" - 51, "Дынама-Мінск" - 51, "Іслач" (Мінскі раён) - 44, "Рух" (Брэст) - 41, "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 38, "Мінск" - 38, "Віцебск" - 36, "Славія" (Мазыр) - 33, "Гарадзея" - 30, "Слуцк" - 27, "Белшына" (Бабруйск) - 21, "Смалявічы" - 14.

Заключныя матчы 30-га чэмпіянату, пасля якога вызначацца пераможца і прызёры, адбудуцца 28 лістапада: "Дынама-Мінск" - БАТЭ, "Шахцёр" - "Мінск", "Дынама-Брэст" - "Нёман", "Віцебск" - "Тарпеда-БелАЗ", "Іслач" - "Гарадзея", "Славія" - "Энергетык-БДУ", "Белшына" - "Рух", "Слуцк" - "Смалявічы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі