Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 кастрычніка 2019, 10:12

Скакуха ў вышыню Карына Дзямідзік заняла 6-е месца ў фінале ЧС па лёгкай атлетыцы ў горадзе Доха

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Карына Дзямідзік заняла шостае месца ў фінальных спаборніцтвах чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў горадзе Доха, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спартсменцы з Гродна пакарылася вышыня 1 м 96 см, што забяспечыла ёй 6-е месца ў падагульняючым пратаколе спаборніцтваў.

Карына Дзямідзік адкрыла фінал, узяўшы з першай спробы вышыню 1 м 84 см. Без цяжкасці беларуска пераадолела планку і на наступным рубяжы - 1 м 89 см. На адзнацы 1 м 93 см яна таксама не адчула праблем. Турнірная барацьба прадоўжылася на вышыні 1 м 96 см, аднак на гэты раз рэзультатыўнай стала толькі другая спроба ў выкананні Карыны Дзямідзік. Пасля няўдачы на адзнацы 1 м 98 см беларуска пайшла ва-банк, перанёсшы вырашальную спробу на вышыню 2 м, але, на жаль, узяць яе не атрымалася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі