Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 красавіка 2019, 09:37

СКА абыграў ЦСКА і зраўнаваў лік у фінале плэй-оф Заходняй канферэнцыі КХЛ - 2:2

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты СКА абыгралі ЦСКА з лікам 3:1 у чацвёртым матчы ў фінале Заходняй канферэнцыі і зраўнавалі лік у серыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Санкт-Пецярбургу масквічы намаганнямі Міхаіла Навуменкава адкрылі лік у сярэдзіне першага перыяду - 1:0. ЦСКА яшчэ да перапынку другі раз паразілі вароты гаспадароў пляцоўкі, але пасля відэапрагляду суддзі гол адмянілі.

Піцерскі СКА перахапіў ініцыятыву ў другія 20 мінут сустрэчы. Мікалай Прохаркін на 29-й мінуце зрабіў лічбы на табло роўнымі - 1:1. Канчаткова пытанне аб пераможцу ў праведзеным матчы было знята ў пачатку трэцяга перыяду. Мікіта Гусеў магутным кісцевым кідком упрытык са штангай вывеў СКА наперад - 2:1, а праз менш як мінуту форвард піцерцаў Сяргей Плотнікаў з адмоўнага вугла, рыкашэтам ад варатара ЦСКА, адправіў шайбу ў сетку - 3:1.

Лік у серыі да чатырох перамог - 2:2.

Пяты матч фінальнай серыі ў Заходняй канферэнцыі КХЛ адбудзецца 5 красавіка ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі