Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Сяргей Карніленка дапамог "Крылам Саветаў" перамагчы "Уфу" ў чэмпіянаце Расіі

Спорт 06.11.2018 | 14:36
Фота ФК "Уфа"
Фота ФК "Уфа"

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты самарскіх "Крылаў Саветаў" атрымалі чацвёртую вікторыю ў матчах чэмпіянату Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выязным паядынку 13-га тура самарцы абыгралі "Уфу" з лікам 2:1 і падняліся на 13-е месца, набраўшы 14 ачкоў. Беларускі форвард "Крылаў Саветаў" Сяргей Карніленка выйшаў на поле ў стартавым складзе і быў заменены на 63-й мінуце гульні.

У матчы двух аўтсайдараў прэм'ер-лігі махачкалінскі "Анжы" ў сябе дома ўзяў верх над краснаярскім "Енісеем" - 2:1. Яшчэ ў адной сустрэчы футбалісты "Арэнбурга" з беларускім абаронцам Міхаілам Сіваковым у складзе перайгралі на сваім полі казанскі "Рубін" з лікам 1:0.

Раней лідар турніру піцерскі "Зеніт" з такім жа рэзультатам адолеў гасцей з грозненскага "Ахмата". Дзеючы чэмпіён Расіі маскоўскі "Лакаматыў" замацаваўся на другой пазіцыі, ён перамог тульскі "Арсенал" з лікам 3:1. Трэцім у турнірнай табліцы ідзе "Краснадар", які згуляў унічыю з "Растовам" - 2:2. Беларускі абаронца краснадарцаў Аляксандр Мартыновіч правёў увесь матч, паўабаронца растаўчан Цімафей Калачоў на поле не выходзіў. У сталічным дэрбі ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі разышоўся мірам з "Дынама" - 0:0. Маскоўскі "Спартак" нечакана ўступіў на сваёй арэне "Уралу" з Екацярынбурга з лікам 1:2.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Зеніт" - 31 ачко, "Лакаматыў" - 24, "Краснадар" - 23, "Растоў" - 22, ЦСКА - 20. На апошнім, 16-м месцы - "Енісей", які набраў усяго 6 ачкоў, "Уфа" мае 11 балаў, у "Анжы" - 13 ачкоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.