Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2024, 11:24

Сямёра беларусаў выступяць на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы ў Бахрэйне

Фота з архіва
Фота з архіва
6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Бахрэйна Манаме стартуе чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы 2024 года, удзел у якім у нейтральным статусе прымуць сем беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго планетарны форум сабраў у Манаме 470 атлетаў з 94 краін, нашу мужчынскую каманду прадставяць чатыры штангісты, таксама ў склад увайшлі тры дзяўчыны. Першай з беларусак на бахрэйнскі памост выйдзе Аліна Шчапанава - спаборніцтвы ў вазе да 59 кг пройдуць 9 снежня. У аўторак за медалі ў катэгорыі да 81 кг пазмагаюцца Вадзім Ліхарад і Андрэй Фралоў, у гэты ж дзень выступіць Дзіяна Майсяевіч (да 64 кг). 11 снежня ўдзел у турніры прыме Юльян Курловіч (да 89 кг), а 14 снежня - Дар'я Хейдэр (да 87 кг) і Сяргей Шаранкоў (да 109 кг).

З мінулагодняга чэмпіянату свету, які праходзіў у Саудаўскай Аравіі, наша дэлегацыя прывезла два медалі. Абедзве ўзнагароды заваяваў Яўген Ціханцоў, які выступаў у вагавой катэгорыі да 102 кг. Беларус узяў золата ў рыўку і стаў бронзавым прызёрам па суме дваябор'я.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі