Васіліса Хандошка. Фота Мінспорту
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Васіліса Хандошка стала прызёрам першага этапу Кубка свету па сінхронным плаванні ў Парыжы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
У пятніцу ў сталіцы Францыі адбыліся спаборніцтвы ў тэхнічнай праграме ў салістак. За сваё выступленне мацнейшая беларуская сінхраністка набрала 235,7242 бала і заняла трэцяе месца сярод 24 удзельніц.
Медалі ў адвольнай праграме ў салістак будуць разыграны 2 сакавіка. Год таму на чэмпіянаце свету ў Катары Васіліна Хандошка ў гэтай дысцыпліне стала ўладальніцай бронзавай узнагароды.-0-