Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 красавіка 2025, 15:36

Сінхраністка Хандошка стала трэцяй у тэхнічнай праграме на этапе Кубка свету ў Егіпце

Васіліна Хандошка. Фота НАК Беларусі
Васіліна Хандошка. Фота НАК Беларусі
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Васіліна Хандошка стала прызёрам другога этапу Кубка свету па сінхронным плаванні 2025 года, які стартаваў у егіпецкім Сома-Беі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пятніцу дзяўчаты вызначылі мацнейшых у тэхнічнай праграме ў дысцыпліне "сола". Удзел у спаборніцтвах прыняла 31 спартсменка, Васіліна Хандошка набрала 232,5733 бала і стала ўладальніцай бронзы. Перамогу атрымала Клара Бляер з Германіі (238,2966), другое месца заняла ўкраінка Дар'я Машынская (234,3666). Медалі ў адвольнай праграме салісткі разыграюць 13 красавіка.

Гэта ўзнагарода стала для Васіліны Хандошка трэцяй у розыгрышы Кубка свету бягучага сезона: на першым этапе турніру ў Парыжы на стыку лютага і сакавіка беларуска заваявала бронзу ў тэхнічнай праграме і серабро ў адвольнай. Таксама Васіліна з'яўляецца бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 2024 года ў Досе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі