Васіліна Хандошка. Фота з архіва БФСП
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сінхраністка Васіліна Хандошка заваявала сярэбраны медаль Спартыўных гульняў краін БРІКС 2024 года ў Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першымі на спаборніцтвах выступілі прадстаўніцы сінхроннага плавання - салісткі вызначылі лепшых у тэхнічнай праграме. Ад нашай каманды ў гэтай дысцыпліне была заяўлена медалістка чэмпіянату свету 2024 года Васіліна Хандошка. Сёння беларуска набрала за сваё выступленне 296,4750 бала і ўступіла толькі трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы і 16-разовай чэмпіёнцы свету з Расіі Святлане Калеснічэнка (313,6900). Як вынік - першае серабро ў скарбонцы нашай дэлегацыі, тройку лепшых замкнула Дзіяна Онкес з Узбекістана.
Далей 13 чэрвеня ў Палацы водных відаў спорту будуць разыграны медалі ў тэхнічнай праграме сярод дуэтаў, а таксама ў акрабатычнай групе. Беларускія спартсменкі прадстаўлены ў абодвух фіналах. Акрамя таго, сёння сваіх уладальнікаў знойдуць першыя ўзнагароды Гульняў краін БРІКС у самба, спартыўнай гімнастыцы, цяжкай атлетыцы, ушу.-0-