Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2024, 10:00

Шымановіч выйшаў у фінал стаметроўкі брасам на чэмпіянаце свету 

Ілья Шымановіч. Фота blrswimming.by
Ілья Шымановіч. Фота blrswimming.by
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Катара горадзе Доха прадаўжаецца чэмпіянат свету па водных відах спорту 2024 года, удзел у якім у нейтральным статусе прымаюць беларускія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вячэрняй праграме нядзелі плыўцы разыгралі чатыры камплекты ўзнагарод, а таксама вызначылі ўдзельнікаў фіналаў на панядзелак. У вырашальны заплыў на дыстанцыі 100 метраў брасам адабраўся наш Ілья Шымановіч. У сваім паўфінале беларус прыплыў да фінішу пятым, яго рэзультат 59.40 сек аказаўся восьмым сярод 16 удзельнікаў, што дазволіла Ільі "на тоненькага" кваліфікавацца ў фінал.

Таксама ў нядзелю на старт паўфіналу на стаметроўцы батэрфляем у жанчын выходзіла наша Настасся Куляшова. Беларуска паказала 14-ы агульны час (59.03 сек) і засталася за бортам медальнага заплыву. Да пераходу ў васьмёрку не хапіла роўна секунды. Яшчэ дзве нашы спартсменкі Настасся Шкурдай і Аліна Змушко стартуюць на турніры ў панядзелак.

Свае выступленні на галоўным старце сезона ўжо завяршылі прадстаўнікі сінхроннага плавання, скачкоў у ваду і плавання на адкрытай вадзе, барацьбу за ўзнагароды яшчэ прадаўжаюць ватэрпалісты, а спаборніцтвы ў хай-дайвінгу пачнуцца ў аўторак. У беларускай дэлегацыі ўжо ёсць адзін медаль ЧС-2024: бронзу ў адвольнай праграме сярод салістак заваявала наша сінхраністка Васіліна Хандошка. Турнір у Катары прадоўжыцца па 18 лютага.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі