Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2025, 11:05

Швейцарскі "Цюрых" выйграў хакейную Лігу чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты швейцарскага клуба "Цюрых Лаянс" атрымалі перамогу ў розыгрышы хакейнай Лігі чэмпіёнаў сезона 2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным матчы турніру дзеючыя чэмпіёны Швейцарыі на сваім лёдзе сустракаліся з "Фер'естадам" са шведскага Карлстада. "Лаянс" выйшлі наперад за дзве хвіліны да канца стартавай трэці намаганнямі Свена Андрыгета, у сярэдзіне другога перыяду вопытны нападаючы аформіў дубль. На заключным адрэзку шведы адыгралі адну шайбу, але большага не дабіліся. Фінальны лік - 2:1, "Цюрых" другі раз у гісторыі стаў лепшай камандай кантынента: у 2009 годзе швейцарцы выйгралі Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

Па выніках рэгулярнага сезона Лігі чэмпіёнаў "Лаянс" занялі другое месца ў агульнай табліцы сярод 24 каманд услед за "Фер'естадам", на старце плэй-оф "львы" паслядоўна прайшлі нямецкія клубы "Штраўбінг Тайгерс" (4:2, 7:1) і "Айсберэн" з Берліна (4:3, 5:4), а ў паўфінале абыгралі суайчыннікаў з "Жэневы-Сервет" (6:1, 3:3). Таксама ўдзел у сезоне 2024/25 прымалі калектывы з Фінляндыі, Чэхіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Нарвегіі, Францыі, Венгрыі і Даніі.

"Цюрых" стаў другой швейцарскай камандай, якая атрымала перамогу ў сучасным фармаце Лігі чэмпіёнаў, год таму галоўны трафей паднялі хакеісты "Жэневы". Чатыры перамогі ў турніры ў "Фрэлунды" з Гётэбарга (2016, 2017, 2019, 2020), па разе кубак выйгравалі шведскія "Лулеа" (2015) і "Рэгле" (2022), а таксама фінскія клубы ЮП (2018) і "Тапара" (2023).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі