Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 сакавіка 2020, 14:10

Шведская біятланістка Інгела Андэрсан выйграла спрынт на этапе Кубка IBU ў "Раўбічах"

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шведка Інгела Андэрсан выйграла спрынтарскую гонку на фінальным этапе Кубка IBU па біятлоне ў "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю 7,5 км спартсменка пераадолела за 20 мін 40,9 сек. Уступіўшы шведцы 4,5 сек, на другой пазіцыі размясцілася францужанка Каралін Каломба. Трэцяй стала расіянка Кацярына Глазырына (адставанне 4,7 сек).

Біятланістка зборнай Беларусі Адэліна Сабітава заняла 27-е месца.

У фінальным этапе Кубка IBU прымае ўдзел 151 спартсмен з 31 краіны.

Як паведамлялася, беларускі спартсмен Максім Варабей заняў другое месца ў спрынце 4 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі