Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Шуневіч: змяненняў у штатным раскладзе ХК "Дынама-Мінск" не будзе

Спорт 19.09.2018 | 09:00
Ігар Шуневіч. Фота з архіва
Ігар Шуневіч. Фота з архіва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніякіх змяненняў у штатным раскладзе ХК "Дынама-Мінск" у бліжэйшы час не будзе. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 5" у праграме "Спорт-кадр" старшыня наглядальнага савета клуба Ігар Шуневіч, паведамляе БЕЛТА.

"Каманда гуляе нядрэнна і ўпэўнена. Значна мацней, чым у мінулым сезоне. Няўдалы старт тлумачыцца шэрагам прычын. Мне таксама хацелася б больш перамог. Мы зрабілі вывады з папярэдніх матчаў з падрыхтаванымі сапернікамі. Ніякіх змяненняў у штатным раскладзе і па персаналіях не будзе ў бліжэйшы час. Будзем узмацняць гульню. Упэўнены, што перамогі будуць, і ў бліжэйшы ж час. Каманда да гэтага гатова і фізічна, і маральна", - адзначыў Ігар Шуневіч.

Як паведамлялася, у СМІ на гэтым тыдні актыўна абмяркоўваліся магчымыя змяненні ў трэнерскім штабе "зуброў" з-за няўдалага старту каманды ў чэмпіянаце КХЛ, вылучалася кандыдатура Алега Знарка. Аднак усе змяненні Ігар Шуневіч абверг.

Мінскае "Дынама" ў цяперашнім сезоне КХЛ атрымала дзве перамогі (над "Спартаком" і "Лакаматывам") у сямі праведзеных матчах. Наступную гульню зубры правядуць 20 верасня ў Чарапаўцы з "Поўначсталлю".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.