Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 сакавіка 2022, 15:52

Шудзейка: перад стартам Паралімпіяды да беларусаў не было ніякіх пытанняў

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За некалькі дзён перад пачаткам пекінскай Паралімпіяды ні да беларусаў, ні да расіян не было ніякіх прэтэнзій з боку кіраўніцтва Міжнароднага паралімпійскага камітэта, а таксама дэлегацый іншых краін. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі Мікалай Шудзейка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў шэфа беларускай місіі ў Пекіне-2022, у яго былі нармальныя ўзаемаадносіны з калегамі з Украіны, Італіі, Японіі і іншых краін. Акрамя таго, прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндру Парсонс падкрэсліваў, што прытрымліваецца нейтралітэту і мае намер выконваць устаноўленыя законы. Аднак затым усё перавярнулася, літаральна за дзень да адкрыцця Гульняў каманды Беларусі і Расіі былі адхілены ад Паралімпійскіх гульняў. "Усе былі проста шакіраваны гэтым рашэннем, нам нават не далі шанцу неяк абараніцца", - падкрэсліў Мікалай Шудзейка.

Потым Паралімпійскі камітэт Беларусі накіраваў пісьмо ў адрас кіраўніка Міжнароднага паралімпійскага камітэта са сваім бачаннем гэтай сітуацыі. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што рашэнне аб адхіленні ад Гульняў абсалютна несправядлівае і ў першую чаргу ўдарыла па спартсменах, якія гадамі рыхтаваліся да галоўных стартаў чатырохгоддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі