Дар'я Навумава. Фота НАК
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штангістка Дар'я Навумава прынесла беларускай камандзе чарговы медаль вышэйшай пробы на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Апошнім відам пятнічнай праграмы цяжкаатлетаў сталі спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі да 81 кг у жанчын. Асноўная барацьба разгарнулася паміж нашай Дар'яй Навумавай і расіянкамі Марыяй Груздавай і Дар'яй Ахмеравай. У рыўку беларуска ўзяла верх з рэзультатам 111 кг, саперніцы ўступілі адзін і тры кілаграмы адпаведна. У штуршку дзяўчаты таксама паднялі блізкія вагі, але мацнейшай зноў аказалася Навумава - медалістцы Алімпіяды ў Рыа пакарылася 138 кг. Сума, якая прынесла беларусцы золата, склала 249 кг. У Груздавай серабро (245 кг), Ахмерава з бронзай (241).
Такім чынам, у другі дзень Гульняў БРІКС нашы спартсмены сабралі поўны камплект узнагарод у цяжкай атлетыцы. Раней сёння сярэбранымі прызёрамі сталі Юльян Курловіч (да 89 кг) і Дзіяна Майсяевіч (да 71 кг), на трэцюю прыступку п'едэстала ў гэтай жа вазе ў дзяўчат паднялася Паліна Пагуляева.-0-