Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 чэрвеня 2024, 12:30

Штангістка Навумава панясе беларускі сцяг на цырымоніі адкрыцця Гульняў БРІКС

Дар'я Навумава. Фота НАК
Дар'я Навумава. Фота НАК
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Член нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Дар'я Навумава стане сцяганосцам беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця Гульняў БРІКС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Дар'я Навумава з'яўляецца сярэбранай медалісткай Алімпійскіх гульняў 2016 года і чэмпіянату свету 2018 года, а таксама чэмпіёнкай Еўропы-2019. Цырымонія адкрыцця Гульняў БРІКС пройдзе сёння ў МВЦ "Казань Экспа", пачатак - у 19.00. Многія беларускія спартсмены ўжо дабраліся да месца правядзення аднаго з галоўных стартаў сезона: у сталіцу Татарстана прыбылі каманды па сінхронным плаванні, цяжкай атлетыцы, самба, ушу. Спаборніцтвы ў гэтых відах спорту стартуюць ужо заўтра.

Усяго ўдзел у Гульнях БРІКС у Казані прымуць больш за пяць тысяч спартсменаў з 93 краін, якія разыграюць 392 камплекты медалёў. У беларускую дэлегацыю ўвайшлі больш за 600 чалавек - каля 400 атлетаў, а таксама трэнеры, суддзі, кіраўнікі і прадстаўнікі федэрацый. Гульні краін БРІКС прадоўжацца па 23 чэрвеня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі