Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 кастрычніка 2025, 12:40

Шкурдай стала шостай на 200-метроўцы на спіне на этапе Кубка свету ў ЗША

Фота з архіва blrswimming.by
Фота з архіва blrswimming.by
20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амерыканскім Вестманце завяршыўся другі этап Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нашу каманду ў ЗША прадставілі Ілья Шымановіч і Настасся Шкурдай. У ноч на 20 кастрычніка па мінскім часе Шкурдай выступіла ў фінале на дыстанцыі 200 метраў на спіне. Беларуска справілася за 2 мін 04,72 сек і заняла шостае месца. Перамогу з сусветным рэкордам атрымала Кейлі Маккіяўн з Аўстраліі (1: 57: 87). Усяго ўдзел у гэтым відзе праграмы прынялі 36 дзяўчат.

У вырашальным заплыве на дыстанцыі 200 метраў брасам Шымановіч фінішаваў восьмым з часам 2 мін 06,38 сек. Лепшы вынік сярод 37 спартсменаў паказаў галандзец (2:01,68). Раней на турніры ў Вестманце Ілья заваяваў золата на стаметроўцы і серабро на 50 м брасам. Пасля двух амерыканскіх этапаў у актыве беларуса 4 медалі (1-2-1).

Трэці і заключны этап Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе 2025 года пройдзе ў канадскім Таронта з 23 па 25 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі