Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2021, 12:32

Шкурдай: хачу праверыць свае сілы і скорасць разам з лепшымі плыўцамі свету

26 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Настасся Шкурдай пазітыўна ацаніла свой удзел у вырашальнай стадыі розыгрышу ўзнагарод на дыстанцыі 100 м батэрфляем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым задаволена, што была ў фінале Алімпіяды. Дайшла да гэтай стадыі. Можа, не атрымалася палепшыць свой асабісты рэзультат, але, думаю, усё наперадзе. У Токіа яшчэ паплыву дзве эстафеты і 100-метроўку вольным стылем. На дыстанцыі 100 м хачу праверыць свае сілы і скорасць разам з лепшымі плывунамі свету. Даўно ўжо асвоілася і гатова плыць побач са знакамітымі атлетамі", - сказала спартсменка, размаўляючы з журналістамі.

Пры гэтым Настасся Шкурдай адзначыла, што хоча паспрабаваць свае сілы на іншых дыстанцыях і не адчувае псіхалагічнага дыскамфорту ад таго, што даводзіцца спаборнічаць са знакамітымі атлетамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі