Марыя Шканава. Фота Мінспорту
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марыя Шканава другі дзень запар трапіла на подыум этапу Кубка Расіі па гарналыжным спорце сезона-2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Трэці этап турніру ў заліку слалама прайшоў у Палярных Зорах Мурманскай вобласці. Пасля другога заезду мацнейшая гарналыжніца Беларусі з рэзультатам 40,73 сек узначальвала агульную табліцу жаночых спаборніцтваў, але розніца паміж дзяўчатамі ў прамежкавай тройцы складала ўсяго сем сотых секунды. На другой трасе лепшы час паказала масквічка Кацярына Ткачэнка, якая і перахапіла ў беларускі першае месца па суме спроб (1 мін 19,16 сек). Шканава ўступіла Ткачэнка толькі 0,12 сек, тройку прызёраў замкнула мясцовая спратсменка Юлія Мельнікава.
Напярэдадні на другім этапе Кубка Расіі Марыя Шканава таксама паднялася на другую прыступку п'едэстала па выніках спаборніцтваў у слаламе. На мінулым тыдні прадстаўніца Беларусі атрымала перамогу на стартавым этапе турніру ў Кіраўску, а таксама ўзяла серабро прафесійных спаборніцтваў "Серыя PRO" там жа. Наступныя старты ў рамках Кубка Расіі пройдуць 23-24 снежня ў Кусе Чэлябінскай вобласці.-0-