Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2022, 09:06

Шэсць беларускіх біятланістак выступяць у спрынце на этапе Кубка свету ў Рупольдынгу

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нямецкім Рупольдынгу сёння стартуе шосты этап Кубка свету па біятлоне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму этапу адкрые жаночая спрынтарская гонка, удзел у якой прымуць 112 спартсменак, сярод іх і шэсць беларусак. Першай з нашых дзяўчат на дыстанцыю выйдзе Ганна Сола (3-і стартавы нумар), таксама на старт выйдуць Ірына Лешчанка (14), Дзінара Алімбекава (40), Алена Кручынкіна (49), Ірына Кручынкіна (76) і Аліна Пільчук (97). Пачатак гонкі - у 16.30 па беларускім часе.

У агульным заліку Кубка свету пасля пяці этапаў Дзінара Алімбекава знаходзіцца на трэцім радку з 418 баламі ў актыве. Ганна Сола ідзе шостай (374 ачкі), Ірына Лешчанка размяшчаецца на 39-й пазіцыі (67), Алена Кручынкіна займае 60-е месца (25), Аліна Пільчук у дзвюх гонках на Кубку свету набрала адно ачко і ідзе 84-й. Лідзіруе ў агульнай табліцы нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан, на рахунку якой 537 балаў, следам за ёй размясцілася Эльвіра Эберг са Швецыі (449).

Што датычыцца мужчынскага заліку, то на дзвюх першых пазіцыях знаходзяцца французы Кентэн Фіён Мае і Эмільен Жаклен з 461 і 449 ачкамі адпаведна. Лепшы з беларусаў - Антон Смольскі - займае 12-ю пазіцыю, маючы 264 балы. Дзмітрый Лазоўскі на 36-м месцы (100 ачкоў), Раман Ялётнаў - 54-ы (32), Максім Варабей знаходзіцца на 64-м радку (17), Мікіта Лабастаў - на 68-м (14), у Сяргея Бачарнікава 74-я пазіцыя (8). Спрынтарская гонка ў мужчын адбудзецца ў чацвер.

Таксама ў праграме этапу ў Рупольдынгу дзве эстафеты (жаночая - у пятніцу, мужчынская - у суботу) і дзве гонкі праследавання (нядзеля).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі