ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2023, 13:43

Шэпель: шанцы на вяртанне беларускіх паралімпійцаў на міжнародную арэну высокія

Фота з архіва
Фота з архіва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі паралімпійскі камітэт прадаўжае работу па хутчэйшым вяртанні спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня БПК Алег Шэпель, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алег Шэпель адзначыў, што нядаўна незалежны апеляцыйны трыбунал Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) задаволіў апеляцыі паралімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі наконт прыпынення іх членства ў МПК. Аднак адхіленне беларускіх і расійскіх атлетаў пакуль застаецца ў сіле. Кіраўнік БПК падкрэсліў, што беларусы ніколі не парушалі спартыўныя законы і строга выконваюць усе прынятыя правілы і таму рашэнне аб адхіленні беларускіх паралімпійцаў ад міжнародных стартаў было абсалютна неправамоцным. Апеляцыйны трыбунал аб'ектыўна падышоў да гэтага пытання і вынес правільны вердыкт. Згодна з канстытуцыяй МПК, рашэнні незалежнага трыбунала не маюць зваротнай сілы і ў далейшым нават не павінны выносіцца на абмеркаванне.

Наступны раз статус членства Беларусі і Расіі ў МПК будзе абмяркоўвацца на Генеральнай асамблеі, якая пройдзе 28-29 верасня ў Бахрэйне. Алег Шэпель адзначыў, што шанцы на вяртанне беларускіх і расійскіх паралімпійцаў на міжнародную арэну пасля рашэнняў трыбунала значна вышэйшыя, чым былі раней. Ён таксама паведаміў, што беларускі бок прыкладзе ўсе намаганні, каб на асамблеі ў Бахрэйне пытанне аб членстве ў МПК наогул не выносілася на абмеркаванне, як таго патрабуе канстытуцыя гэтай арганізацыі. Але нават калі гэта адбудзецца, ёсць вялікая верагоднасць, што ўдзельнікі вераснёўскай сустрэчы падтрымаюць беларусаў і расіян.

Алег Шэпель нагадаў, што рашэнне аб прыпыненні членства прымалася на пазачарговай асамблеі, якая праходзіла ў лістападзе 2022 года ў Берліне. Тады ў ёй прынялі ўдзел 119 з 180 краін. Супраць членства Беларусі і Расіі было 54 галасы, 45 нас падтрымалі. Гэта прытым што прадстаўнікам шэрага дзяржаў тады проста не далі візы на ўезд у Германію, а сярод іх шмат прыхільнікаў беларусаў і расіян. "У Бахрэйн яны прыедуць і павінны паказаць сваю аб'ектыўную пазіцыю", - лічыць старшыня БПК. Ён таксама сказаў, што нават калі будзе вынесена рашэнне не нам на карысць, яшчэ ёсць магчымасць звярнуцца ў нямецкі суд, паколькі штаб-кватэра МПК знаходзіцца ў Боне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі