Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лістапада 2022, 15:09

Шэпель: рашэнне аб адхіленні беларусаў ад міжнароднага паралімпійскага руху неправамоцнае

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб прыпыненні членства Беларусі ў Міжнародным паралімпійскім камітэце (IPC) было прынята з парушэннямі, таму беларускі бок мае намер падаць апеляцыю. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.

У IPC цяпер уваходзяць 184 арганізацыі - нацыянальныя і рэгіянальныя камітэты, а таксама федэрацыі па відах спорту. На гэтым тыдні ў час правядзення пазачарговай генеральнай асамблеі IPC у Берліне за выключэнне беларусаў прагаласавалі 54 члены, супраць - 45, устрымаліся 18. Да таго ж трэба ўлічыць, што перад галасаваннем са многімі была праведзена пэўная работа - як "правільна" галасаваць. У прыватнасці, прадстаўнікам Лацінскай Амерыкі была абяцана фінансавая падтрымка ў выпадку выканання "пажаданняў" кіраўніцтва. Больш таго, прадстаўнікі многіх краін Заходняй Еўропы, а таксама ЗША і Канады ў кулуарах практычна не скрывалі, што яны ледзь не выконваюць заказ сваіх палітыкаў па адхіленні беларусаў і расіян. Акрамя таго, у сталіцу Германіі не змаглі прыехаць дэлегацыі многіх постсавецкіх краін, а таксама азіяцкіх дзяржаў, у прыватнасці Ірана, - ім не выдалі ўязныя візы. Аб якой дэмакратыі можна весці размову, калі груба парушаюцца ўсе законы, адзначыў Алег Шэпель.

Ён таксама падкрэсліў, што беларускі бок падрыхтаваў канкрэтныя матэрыялы аб тым, што наша краіна не парушыла ніводнага пункта новай Канстытуцыі Міжнароднага паралімпійскага камітэта, якая была прынята ўсяго паўгода таму. На генасамблеі яны былі перададзены замежным калегам і кіраўніцтву IPC. "Тым не менш было зроблена ўсё, каб прасунуць рашэнне аб адхіленні Беларусі і Расіі ад сусветнай паралімпійскай сям'і", - адзначыў Алег Шэпель. Акрамя таго, літаральна ў гэтыя дні IPC зноў мае намер унесці змяненні ў свой асноўны закон. У прыватнасці, плануецца дазволіць выканкаму адхіляць ад удзелу у спаборніцтвах спартсменаў і трэнераў, а таксама цэлыя каманды без тлумачэння прычын.

Штаб-кватэра IPC знаходзіцца ў Боне, і ў сувязі з гэтым Паралімпійскі камітэт Беларусі ўжо вядзе падрыхтоўку да падачы іску аб дапушчаных парушэннях у суд ФРГ. Згодна з германскімі законамі, на тэрыторыі ФРГ не дапускаецца дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце, мове і палітычных поглядах. Звяртацца ж у Спартыўны арбітраж (CAS) у Лазане бескарысна, ён звычайна не ідзе насуперак пазіцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, лічыць Алег Шэпель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі