ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 сакавіка 2022, 14:20

Шэпель: адхіленне Беларусі і Расіі ад Паралімпіяды адкрыла скарбніцу Пандоры

Фота з архіва
Фота з архіва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў ад удзелу ў XIII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пекіне стала поўнай нечаканасцю, яно абсалютна неправамоцнае. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спачатку 2 сакавіка чыноўнікі Міжнароднага паралімпійскага камітэта дапусцілі Беларусь і Расію да галоўных стартаў чатырохгоддзя, а на наступны дзень была поўная забарона, гэта наогул ні ў якія рамкі не лезе", - сказаў Алег Шэпель.

Ён адзначыў, што для ўсёй беларускай дэлегацыі, а асабліва для спартсменаў, гэта быў вельмі моцны псіхалагічны ўдар, паколькі гэта парушэнне ўсіх алімпійскіх законаў і прынцыпаў, спорт жа павінен аб'ядноўваць, а не раздзяляць народы, ён па-за палітыкай.

"Гэта абсурднае рашэнне. Спартсмены чатыры гады мэтанакіравана рыхтаваліся да сваіх галоўных стартаў, для некаторых гэтыя Гульні маглі быць апошнімі ў кар'еры, а за дзень да адкрыцця Паралімпіяды ім гавораць, што ўсё гэта ўжо не патрэбна", - сказаў Алег Шэпель.

На яго думку, адхіліўшы беларусаў і расіян, чыноўнікі адкрылі нейкую скарбніцу Пандоры - цяпер няма ніякіх гарантый, што і ў далейшым каманды не будуць ухіляцца ад турніраў па іншых надуманых прычынах, сказаў кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі