Фота Мінспорту
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарбонка беларускай каманды па плаванні папоўнілася чарговым залатым медалём XVII Паралімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Вячэрнюю праграму спаборніцтваў у басейне адкрываў фінал на дыстанцыі 100 м на спіне ў класе S9 (сярод атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату). У ранішнім папярэднім заплыве ў гэтай дысцыпліне лепшы рэзультат прадэманстраваў 23-гадовы беларус Ягор Шчалканаў. У фінале наш спартсмен таксама стаў мацнейшым, апярэдзіўшы канкурэнтаў на цэлы корпус. Рэзультат Ягора склаў 1 мін 00,76 сек, што на чвэрць секунды хутчэй за папярэдні паралімпійскі рэкорд. Тры гады таму на Гульнях у Токіа беларус быў у гэтым відзе сярэбраным прызёрам, таксама ў яго актыве ёсць тры медалі з чэмпіянатаў Еўропы.
У восем гадзін вечара па мінскім часе стартуе фінальны заплыў на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем, дзе за пятым для сябе парыжскім золатам паплыве ўжо 20-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў Ігар Бокій.-0-