Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2022, 12:05

Шаўцоў назваў склад гандбольнай зборнай Беларусі на турнір у Брэсце

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў назваў склад каманды для ўдзелу ў Кубку Белгазпрамбанка, які пройдзе ў Брэсце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На трэніровачны збор, які заўтра пачнецца ў Мінску, выкліканы 19 гандбалістаў:

варатары - Ілья Усік ("Мяшкоў Брэст"), Канстанцін Кавалёў (СКА, Мінск), Мацвей Крэўчык ("Машэка", Магілёў);

палявыя ігракі - Уладзіслаў Крывенка, Яўген Нікановіч, Андрэй Пушкін, Мацвей Удавеня, Кірыл Самойла, Дзмітрый Хмялькоў, Ігар Бяляўскі, Аляксандр Пятровіч (усе - СКА, Мінск), Дзмітрый Датчук, Арсень Капаеў, Арцём Рабушка (усе - "Машэка", Магілёў), Эдуард Яраш ("Гомель"), Даніла Вяргейчык, Мікалай Алёхін (абодва - "Мяшкоў Брэст"), Арцём Красочка (БДУФК-СКА, Мінск), Яўген Пасюк ("Кронан", Гродна).

У стартавым матчы 12 жніўня на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" каманда Юрыя Шаўцова сустрэнецца з гандбалістамі "Гомеля", 13 жніўня згуляе з расійскім клубам "Данскія казакі" з Таганрога, а 14 жніўня сапернікам зборнай будзе шматразовы чэмпіён Беларусі "Мяшкоў Брэст".

Цяперашні турнір з'яўляецца 14-м па ліку. У мінулым годзе яго выйграў "Мяшкоў Брэст", які 8 разоў станавіўся пераможцам гэтых спаборніцтваў. Акрамя гаспадароў, пераможцамі былі французскія клубы "Дзюнкерк" і "Нім", украінскі "Матор" з Запарожжа, польская "Вісла" з Плоцка і паўночнамакедонскі "Вардар" са Скоп'я.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі