Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 снежня 2020, 12:49

Шарый: важна захаваць мір і спакой у Беларусі

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён 1976 года ў Манрэалі па цяжкай атлетыцы Валерый Шарый падтрымаў сваім подпісам адкрыты зварот да міжнароднай і беларускай грамадскасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Валерый Шарый падкрэсліў, што выступае за мір і спакой у краіне. "У нас ёсць некаторыя спартсмены, якія раней звярнуліся ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай аб увядзенні санкцый у адносінах да НАК Беларусі і забароне беларускім атлетам выступаць пад дзяржаўнай сімволікай. Заклікаю ўсіх разважлівых людзей аб'яднацца і не дазволіць разбурыць нашу краіну. Будзьце ўсе здаровыя і разумныя. Важна захаваць мір і спакой у Беларусі", - сказаў ён.

Як паведамлялася, адкрыты зварот раней падтрымалі чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, вядомыя спартсмены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі