Ягор Шаранговіч. Фота НАК
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Калгары" Ягор Шаранговіч набраў два ачкі ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-24/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Раніцай панядзелка па мінскім часе канадскі клуб гасцяваў у "Сіэтла". На 15-й мінуце сустрэчы Шаранговіч аддаў галявую перадачу на Моргана Фроста, а праз некалькі мінут вызначыўся сам, рэалізаваўшы большасць. Паядынак у выніку закончыўся перамогай "Флэймз" з лікам 3:2, па выніках сустрэчы Ягор быў прызнаны першай зоркай.
У 45 матчах сезона ў актыве беларускага нападаючага "агеньчыкаў" 20 (10+10) рэзультатыўных балаў. "Калгары" па-ранейшаму займае восьмае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі НХЛ, наступную гульню "Флэймз" правядуць 5 лютага дома супраць "Таронта".-0-