Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 красавіка 2024, 10:56

Шаранговіч выйшаў у лідары спіса беларускіх бамбардзіраў за сезон у НХЛ

Фота hockey.by
Фота hockey.by
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч стаў рэкардсменам сярод беларускіх хакеістаў па колькасці рэзультатўынх балаў за адзін рэгулярны чэмпіянат НХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ноч на панядзелак па мінскім часе клуб беларуса "Калгары" прымаў "Арызону". Сустрэча закончылася на карысць гаспадароў (6:5), у канцы другога перыяду Шаранговіч стаў аўтарам чацвёртай шайбы "агеньчыкаў". За 80 матчаў чэмпіянату Ягор набраў 59 (31+28) балаў і пабіў беларускі рэкорд Міхаіла Грабоўскага, які ў сезоне 2010/11 у складзе "Таронта" зарабіў 58 (29+29) рэзультатыўных балаў. Да заканчэння "рэгуляркі" "Калгары" засталося правесці два матчы - з "Ванкуверам" 17 красавіка і супраць "Сан-Хасэ" 19 красавіка.

Таксама ўдзел у сённяшнім паядынку прыняў наш абаронца "Арызоны" Уладзіслаў Калячонак. У пачатку стартавай трэці беларус набраў сваё трэцяе ачко ў бягучым сезоне НХЛ, асісціраваўшы Маціясу Мачэлі. У заключным матчы чэмпіянату "Арызона" згуляе супраць "Эдмантана" 18 красавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі