Ягор Шаранговіч. Фота Мінспорту
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Калгары" Ягор Шаранговіч прадоўжыў рэзультатыўную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-24/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на панядзелак па мінскім часе "Калгары" на выездзе сустракаўся з лідарам Заходняй канферэнцыі "Вініпегам". На 36-й мінуце паядынку Шаранговіч у большасці аддаў галявую перадачу Макензі Уігару, але на вынік матчу гэта шайба не паўплывала - "агеньчыкі" пацярпелі паражэнне з лікам 2:5. Усяго Ягор правёў на лёдзе 20 мінут і нанёс тры кідкі па варотах.
Беларускі нападаючы прадоўжыў серыю з набранымі ачкамі да трох гульняў, у 41 паядынку сезона ў актыве Шаранговіча 18 (9+9) рэзультатыўных балаў. "Калгары", у сваю чаргу, спыніў пераможны адрэзак на адзнацы тры матчы, на гэты момант канадскі клуб замыкае зону плэй-оф на Захадзе. 29 студзеня "Флэймз" чакае дамашні паядынак супраць "Вашынгтона" Аляксея Протаса.-0-