Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 сакавіка 2024, 11:09

Шаранговіч прадоўжыў галявую серыю ў НХЛ да трох матчаў

Ягор Шаранговіч. Фота Twitter-акаўнту NJDevils
Ягор Шаранговіч. Фота Twitter-акаўнту NJDevils
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч правёў чарговы рэзультатыўны паядынак у рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ноч на панядзелак па мінскім часе клуб беларуса "Калгары" ў гасцях быў разгромлены "Каралінай" - 2:7, Шаранговіч стаў аўтарам другой шайбы сваёй каманды. Беларускі форвард правёў на лёдзе больш як 16 мінут, нанёс 2 кідкі па варотах, зрабіў 1 перахоп, выйграў 6 укідванняў і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "-1". Ягор вызначыўся голам у трэцім матчы запар, а ў шасці апошніх гульнях беларус набраў 9 (7+2) ачкоў. Акрамя таго, Шаранговіч абнавіў асабісты рэкорд рэзультатыўнасці ў НХЛ за адзін чэмпіянат, цяпер у нашага хакеіста 47 (27+20) балаў у 64 сустрэчах. Да гэтага лепшым быў сезон-2020/21, калі Ягор атрымаў 46 (24+22) ачкоў.

У самога ж "Калгары" справы апошнім часам ідуць не вельмі добра - канадскі клуб прайграў тры з чатырох апошніх матчаў, з-за чаго апусціўся на 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад зоны плэй-оф складае восем балаў. Далей "агеньчыкаў" чакае дамашні паядынак супраць "Каларада" 13 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі