Фота hockey.by
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч падпісаў новае пагадненне з клубам Нацыянальнай хакейнай лігі "Калгары Флэймз", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.
Кантракт Шаранговіча з канадскім клубам разлічаны на пяць гадоў, у сярэднім беларус будзе атрымліваць $5,75 млн за сезон. Новае пагадненне ўступіць у сілу ў 2025 годзе, паколькі ў Ягора застаўся яшчэ адзін сезон па старым кантракце. У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ-2023/24 нападаючы правёў усе 82 матчы і пабіў снайперскі і бамбардзірскі рэкорды за сезон для беларускіх хакеістаў, закінуўшы 31 шайбу і набраўшы 28 асістэнцкіх балаў.
Іграком "Калгары Флэймз" Шаранговіч стаў роўна год таму пасля абмену з "Нью-Джэрсі". Усяго за чатыры сезоны ў Нацыянальнай хакейнай лізе Ягор правёў 287 матчаў, у якіх зарабіў 165 (84+81) ачкоў.-0-