Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 студзеня 2024, 09:51

Шаранговіч набраў два бамбардзірскія балы, але "Калгары" прайграў

Фота з архіва
Фота з архіва
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард "Калгары Флэймз" Ягор Шаранговіч зноў папоўніў свой бамбардзірскі баланс, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу ў другім перыядзе дамашняга паядынку з "Сент-Луісам" Шаранговіч спачатку аддаў галявы пас Ноа Хэніфіну, а потым закінуў сваю 20-ю шайбу ў гэтым сезоне, зрабіўшы лік 3:1 на карысць гаспадароў. Але гэта быў іх апошні поспех: потым госці тройчы трапілі ў вароты "Калгары" і за 48 секунд да фінальнай сірэны вырвалі перамогу з лікам 4:3. У гэтай сустрэчы Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 19 мінут з паказчыкам карыснасці "+1". Усяго ў гэтым сезоне ў актыве Шаранговіча 34 (20+14) ачкі ў 47 праведзеных сустрэчах.

Таксама гэтай ноччу свой чарговы матч у НХЛ правёў беларускі нападаючы "Вашынгтона" Аляксей Протас. У гасцявым паядынку з "Мінесотай" беларус згуляў 12 мінут з паказчыкам "-1", а яго каманда прайграла гаспадарам з рэзультатам 3:5. У цяперашнім турніры Протас правёў 44 гульні, набраўшы 18 (3+15) бамбардзірскіх балаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі