Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2024, 15:25

Шаранговіч і Протас не набралі бамбардзірскіх балаў у вочным паядынку "Калгары" і "Вашынгтона"

Скрыншот відэа hockey.by
Скрыншот відэа hockey.by
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Аляксей Протас не змаглі набраць бамбардзірскіх балаў у процістаянні "Калгары" і "Вашынгтона" ў паядынку рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Калгары прайшла з перавагай гасцей, якія перамаглі з лікам 5:2. Галявы дубль аформіў расійскі форвард "Вашынгтона" Аляксандр Авечкін. У яго актыве стала 843 шайбы ў рэгулярных сезонах НХЛ і па гэтым паказчыку ён уступае толькі легендарнаму Уэйну Грэтцкі, у якога 894 галы. Нападаючыя гаспадароў Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы амаль 16 мінут. У гэтым сезоне ў яго актыве 50 бамбардзірскіх ачкоў (28 шайбаў і 22 перадачы). Форвард "сталічнікаў" Аляксей Протас адыграў 14 мінут, у яго засталося 28 балаў (5+23).

Пасля гэтай перамогі "Вашынгтон" набраў 75 ачкоў і вярнуўся ў зону плэй-оф Усходняй канферэнцыі. У хакеістаў "Калгары" 71 заліковы бал і 11-я пазіцыя ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі