Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 студзеня 2024, 12:20

Шаранговіч аформіў дубль у матчы НХЛ супраць "Атавы" і быў прызнаны другой зоркай сустрэчы

Ягор Шаранговіч. Фота Мінспорту
Ягор Шаранговіч. Фота Мінспорту
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Калгары" Ягор Шаранговіч правёў чарговую рэзультатыўную гульню ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раніцай серады па мінскім часе "Калгары" прымаў аўтсайдара Усходняй канферэнцыі НХЛ - "Атаву". У час паядынку "агеньчыкі" тройчы ўступалі ў ліку, але ў заключнай 20-мінутцы пераламалі ход сустрэчы, закінуўшы чатыры разы запар. Важкі ўклад у падагульняючы поспех клуба ўнёс Шаранговіч: беларускі форвард стаў аўтарам другой і пятай шайбаў сваёй каманды. Фінальная сірэна зафіксавала лік 6:3 на карысць "Флэймз". Усяго Ягор правёў на пляцоўцы 17 мінут, нанёс чатыры кідкі ў створ, ажыццявіў два перехваты, скончыў паядынак з паказчыкам карыснасці "+2" і быў прызнаны другой зоркай гульні.

Пасля 41 матчу сезона ў актыве Шаранговіча 27 (14+13) рэзультатыўных балаў, па агульнай колькасці галоў за кар’еру ў НХЛ Ягор зраўнаваўся з Сяргеем Касціцыным (у абодвух па 67). Больш з беларускіх ігракоў у рэгулярных чэмпіянатах закідвалі толькі Міхаіл Грабоўскі (125 шайбаў), Андрэй Касціцын (103) і Уладзімір Цыплакоў (69). Што датычыцца каманды Шаранговіча, то "Калгары" з 41 ачком займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад зоны плэй-оф на два пункты. Наступны паядынак "агеньчыкі" правядуць 12 студзеня ў гасцях у "Арызоны".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі