Ягор Шаранговіч. Фота Мінспорту
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Калгары" Ягора Шаранговіча і "Філадэльфія" Аляксея Коласава завяршылі выступленні ў сезоне-2024/25 Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату "Калгары" на выездзе абыграў "Лос-Анджэлес" з лікам 5:1, нападаючы гасцей Ягор Шаранговіч стаў аўтарам галявой перадачы пры трэцім узяцці варот саперніка. Усяго ў сезоне беларус набраў 32 (17+15) рэзультатыўныя балы, што амаль у два разы менш, чым было год таму (59). Канадскі клуб не выйшаў у плэй-оф Кубка Стэнлі, заняўшы дзявятае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі, для праходу далей "агеньчыкам" не хапіла ўсяго аднаго ачка.
Таксама мінулай ноччу "Філадэльфія" з Аляксеем Коласавым у варотах у гасцях пацярпела паражэнне ад "Бафала" (4:5), галкіпер "лётчыкаў" ажыццявіў 27 сэйваў. У рэгулярным чэмпіянаце першы беларускі варатар у гісторыі НХЛ правёў 17 матчаў, у сярэднім прапускаючы 3,5 шайбы за гульню пры 87 працэнтах адбітых кідкоў. "Філадэльфія" фінішавала на апошняй 16-й пазіцыі на Захадзе.-0-