Ягор Шаранговіч. Фота Twitter-акаўнту NJDevils
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Калгары" Ягор Шаранговіч правёў чарговую выніковую гульню ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-24/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на нядзелю па мінскім часе канадскі клуб гасцяваў у "Мінесоты". У сярэдзіне другога перыяду Шаранговіч асісціраваў Марціну Паспішылу ў другой выніковай атацы "агеньчыкаў", а за пяць мінут да канца заключнай трэці аддаў галявую перадачу на Андрэя Кузьменку пры пятым узяцці варот "дзікуноў". Паядынак у выніку скончыўся перамогай "Калгары" з лікам 5:4.
Усяго Ягор правёў на лёдзе 14,5 мінуты і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "+2". У сарака гульнях бягучага сезона ў актыве Шаранговіча 17 (9+8) набраных ачкоў. "Калгары" выйграў трэці матч запар і цяпер замыкае васьмёрку лепшых каманд Захаду. Наступны паядынак "Флэймз" згуляюць ужо заўтра ў гасцях супраць лідара канферэнцыі "Вініпега".-0-