Аліна Змушко. Фота НАК
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія плыўцы Аліна Змушко і Іван Шамшурын атрымалі перамогі на першым этапе Кубка Расіі па плаванні, які праходзіць у Калінінградзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На старце другога дня спаборніцтваў Змушко перамагла на стаметроўцы брасам, паказаўшы час 1 мін 07,48 сек, бліжэйшую з саперніц беларуска апярэдзіла на паўтары секунды. Напярэдадні Аліна была мацнейшай на дыстанцыі ўдвая карацейшай. Таксама сёння ўладальнікам золата на 200-метроўцы батэрфляем стаў Іван Шамшурын, пераможным для якога быў рэзультат 1 мін 59,30 сек. Раней у чацвер за крок ад п'едэстала на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем спыніўся Аляксей Рылько.
Таксама ў ранішняй праграме 20 лютага наша Алеся Акінчыц стала шостай на дыстанцыі 200 м вольным стылем. На стаметроўцы кролем Рыгор Пякарскі заняў 12-е месца, Дзмітрый Шульга і Уладзіслаў Макарэвіч замкнулі топ-30 сярод 117 удзельнікаў. На дыстанцыі 50 м брасам Антон Кнышаў размясціўся на 8-м радку, Уладзіслаў Зайко - 13-ы. У дзяўчат Настасся Куляшова стала 15-й на дыстанцыі 50 м вольным стылем.-0-