Фота з архіва
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы "Калгары" Ягор Шаранговіч прадоўжыў выніковую серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на аўторак па мінскім часе "агеньчыкі" гасцявалі ў сталіцы Канады ў "сенатараў" з "Атавы". У канцы другога перыяду Шаранговіч паразіў вароты саперніка, скараціўшы адставанне свайго клуба (2:3). У заключнай трэці каманды абмяняліся галамі, у выніку паражэнне "Калгары" з лікам 3:4.
Усяго Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 19 з палавінай мінут, нанёс 7 кідкоў у створ і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "+1". Беларускі форвард вызначыўся закінутай шайбай у трэцім паядынку запар, у цяперашнім сезоне ў Шаранговіча 6 (5+1) ачкоў у 15 гульнях. "Калгары" перапыніў чатырохматчавую серыю перамог, 28 лістапада "агеньчыкі" згуляюць супраць "Дэтройта".-0-