Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 чэрвеня 2021, 15:53

"Шахцёру" сталі вядомы магчымыя сапернікі ў другім крузе кваліфікацыі ЛЧ

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб'ёўка 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіён Беларусі салігорскі "Шахцёр" у першым раўндзе галоўнага кантынентальнага турніру згуляе з балгарскім клубам "Лудагорац" з горада Разград. Першую сустрэчу падапечныя Рамана Грыгарчука правядуць 6 або 7 ліпеня ў гасцях, а 13 або 14 ліпеня прымуць сапернікаў на сваёй арэне. Пераможца гэтага процістаяння ў другім крузе кваліфікацыі ЛЧ сустрэнецца з пераможцам матчаў паміж паўночнамакедонскай "Шкендыяй" і славенскім клубам "Мура". Няўдачнікі прадоўжаць еўракубкавы сезон у другім раўндзе Лігі канферэнцый. Там выступяць тры прадстаўнікі Беларусі - барысаўскі БАТЭ, жодзінскі "Тарпеда-БелАЗ" і брэсцкае "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі