Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 верасня 2022, 12:38

"Шахцёр" захаваў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салігорскі "Шахцёр" перапыніў шасціматчавую пераможную серыю, але захаваў лідарства ў турнірнай табліцы футбольнага чэмпіянату Беларусі пасля матчаў 20-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашняй гульні з гродзенскім "Нёманам" гаспадары выйшлі наперад на 5-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Ягора Філіпенкі. Госці не засталіся ў даўгу і адказалі галамі Андрэя Якімава і Паўла Савіцкага. Аднак дабіцца перамогі "Нёману" не ўдалося: на 58-й хвіліне гульні Фесу Плака зраўнаваў вынік - нічыя 2:2.

Асноўныя канкурэнты дзеючых чэмпіёнаў свае паядынкі выйгралі. Мінскае "Дынама" разграміла на сваім полі аўтсайдара першынства магілёўскі "Днепр" з сухім лікам 4:0, барысаўскі БАТЭ ў гасцях абыграў "Гомель" - 1:0, а сталічны "Энергетык-БДУ" ў Маладзечне адолеў "Іслач" з Мінскага раёна - 3:2. У гэтай гульні галявы дубль аформіў узбекскі нападаючы мінчан Бабір Абдзіхолікаў, які прадаўжае ўзначальваць бамбардзірскую гонку, забіўшы 19 мячоў.

Вынікі астатніх сустрэч 20-га тура: "Віцебск" - "Белшына" (Бабруйск) - 2:2, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Славія" (Мазыр) - 1:1, "Дынама" (Брэст) - "Мінск" - 3:1, "Слуцк" - "Арсенал" (Дзяржынск) - 1:0.

Турнірнае становішча: "Шахцёр" (Салігорск) - 40 ачкоў (19 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 39 (19), БАТЭ - 39 (20), "Энергетык-БДУ" - (Мінск) - 38 (19), "Мінск" - 33 (20), "Іслач" (Мінскі раён) - 31 (20), "Гомель" - 31 (20), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 29 (20), "Нёман" (Гродна) - 27 (19), "Славія" (Мазыр) - 25 (20), "Белшына" (Бабруйск) - 23 (20), "Слуцк" - 21 (20), "Віцебск" - 18 (20), "Дынама" (Брэст) - 15 (19), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (20), "Днепр" (Магілёў) - 9 (20).

У наступным туры сустракаюцца:

9 верасня

"Арсенал" (Дзяржынск) - "Дынама" (Брэст), "Славія" (Мазыр) - "Слуцк";

10 верасня

"Мінск" - "Іслач" (Мінскі раён), "Днепр" (Магілёў) - "Віцебск", БАТЭ (Барысаў) - "Дынама" (Мінск);

11 верасня

"Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Нёман" (Гродна), "Белшына" (Бабруйск) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Гомель" - "Шахцёр" (Салігорск).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі