Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 верасня 2022, 10:30

"Шахцёр", "Віцебск" і "Хімік" атрымалі перамогі ў матчах беларускай экстралігі

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матчамі ў Магілёве, Лідзе і Віцебску прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральны матч дня быў праведзены ў Віцебску, дзе дзеючы ўладальнік Кубка Салея прымаў лідара экстралігі "Лакаматыў". Паядынак апраўдаў чаканні гледачоў: па ходзе гульні ні адна з каманд не адрывалася больш чым на шайбу, а вынік сустрэчы быў вырашаны за паўтары мінуты да фінальнай сірэны. Перамогу гаспадарам з лікам 4:3 прынёс Аляксандр Ляўко, які аформіў дубль. Дзякуючы гэтаму поспеху "Віцебск" абышоў "Лакаматыў" у табліцы, цяпер "мядзведзі" 2-я з 16 баламі, у аршанцаў на ачко менш і 3 месца.

На лідзіруючую пазіцыю ў турніры вярнуўся "Шахцёр": у паралельным матчы "гарнякі" ў гасцях разграмілі аўтсайдара лігі "Магілёў" - 6:1, форвард салігарчан Міхаіл Стэфановіч набраў рэзультатыўныя балы ў 10-й гульні запар. У яшчэ адной сустрэчы дня "Хімік" на чужым лёдзе справіўся з "Лідай" - 3:1, тым самым перапыніўшы серыю з пяці паражэнняў запар.

У чацвер у чэмпіянаце Беларусі па хакеі таксама адбудуцца тры матчы. "Гомель" прыме "Дынама-Маладзечна" (пачатак гульні - у 18.00), "Юнацтва" дома згуляе з "Брэстам" (19.00), а "Нёман" у Гродне сустрэнецца са жлобінскім "Металургам" (20.10).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі