Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2022, 09:21

"Шахцёр" стаў першым паўфіналістам розыгрышу Кубка Прэзідэнта

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Шахцёра" з сухім лікам абыгралі "Віцебск" у серыі першага раўнда плэй-оф беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чацвёрты і, як аказалася, апошні паядынак процістаяння завяршыўся з лікам 3:0 на карысць салігарчан. Галамі ў складзе "гарнякоў" вызначыліся Ілья Казнадзей, Уладзімір Алістраў і Арцём Дзямкоў. Такім чынам, "Шахцёр" першым выходзіць у паўфінал плэй-оф, а "Віцебск" пакідае Кубак Прэзідэнта, не атрымаўшы ў матчах на выбыванне ніводнай перамогі.

У паралельнай сустрэчы "Юнацтва" атрымала гасцявую перамогу над "Хімікам". У ходзе гульні дзеючыя чэмпіёны вялі тры шайбы, але новапалачане ледзь не дасталі апанента, у выніку ўступіўшы з мінімальнай розніцай - 3:4. Дубль аформіў нападаючы сталічнага клуба Аслан Раісаў. Пасля чатырох матчаў "Юнацтва" вядзе ў серыі 3:1, у выпадку дамашняй вікторыі 17 сакавіка мінчане стануць другім паўфіналістам сезона.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі