ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 21 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2019, 09:17

"Шахцёр" разграміў "Нёман" у матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Эліс Бакай адкрывае лік у матчы. Фота ФК "Шахцёр"
Эліс Бакай адкрывае лік у матчы. Фота ФК "Шахцёр"

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Шахцёра" атрымалі перамогу над гродзенскім "Нёманам" у заключным матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча на полі салігорскага стадыёна "Будаўнік" прайшла пры поўнай перавазе гаспадароў. Пачатак разгрому паклаў Эліс Бакай, які рэалізаваў пенальці на 7-й хвіліне гульні, затым вызначыўся Нікола Анціч, потым галявы дубль аформіў ветэран гарнякоў Мікалай Януш.

Пасля перапынку "Шахцёр" прадаўжаў валодаць ініцыятывай, і ў канцы матчу Лаша Шындагарыдзэ і Сяргей Балановіч (з пенальці) яшчэ двойчы трапілі ў вароты Дзмітрыя Дудара - 6:0.

Рэзультаты астатніх матчаў 17-га тура: БАТЭ (Барысаў) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 4:1, "Дняпро" (Магілёў) - "Дынама" (Брэст) - 0:1, "Дынама" (Мінск) - "Мінск" - 3:2, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Славія" (Мазыр) - 1:1, "Гомель" - "Слуцк" - 3:4, "Віцебск" - "Гарадзея" - 0:2.

Становішча ў лідзіруючай групе: "Дынама" (Брэст) - 42 ачкі (17 матчаў), БАТЭ - 40 (16), "Шахцёр" - 34 (15), "Дынама" (Мінск) - 31 (16).-0-

Фота ФК "Шахцёр"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі