Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2020, 13:24

"Шахцёр" перамог футбалістаў "Іслачы" ў чэмпіянаце Беларусі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Салігорскі "Шахцёр" атрымаў перамогу над футбалістамі "Іслачы" ў апошнім матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гуляючы на сваім полі, падапечныя Юрыя Вернідуба на працягу ўсёй сустрэчы валодалі ініцыятывай і заслужана перамаглі. Галявы дубль у гэтай сустрэчы аформіў Віталь Лісаковіч, яшчэ галы забілі Дзмітрый Падстрэлаў і Дарка Бодул.

Рэзультаты астатніх сустрэч: "Белшына" (Бабруйск) - "Дынама" (Брэст) - 0:3, "Віцебск" - "Славія" (Мазыр) - 2:3, "Мінск" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 2:5, "Рух" (Брэст) - "Гарадзея" - 1:1, "Смалявічы" - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 0:2, "Дынама" (Мінск) - "Слуцк" - 1:2, БАТЭ (Барысаў) - "Нёман" (Гродна) - 3:1.

Турнірнае становішча пасля 7 тураў: "Слуцк" - 16 ачкоў, "Тарпеда-БелАЗ" - 14, БАТЭ - 13, "Іслач", "Энергетык-БДУ" - па 12, "Шахцёр" - 11, "Славія", "Віцебск", "Гарадзея", "Дынама" (Брэст) - па 10, "Дынама" (Мінск), "Мінск", "Рух" - па 9, "Нёман" - 8, "Смалявічы" - 3, "Белшына" - 2.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Валерый Гарбачык ("Тарпеда-БелАЗ"), Гегам Кадзімян ("Нёман"), Яўген Шыкаўка ("Дынама", Мінск), Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ"), якія забілі па 4 мячы.

У наступным туры сустракаюцца:

8 мая

"Слуцк" - "Энергетык-БДУ", "Гарадзея" - "Мінск".

9 мая

"Славія" - "Тарпеда-БелАЗ", "Нёман" - "Рух".

10 мая

"Іслач" - "Белшына", "Віцебск" - "Шахцёр", "Смалявічы" - БАТЭ, "Дынама" (Брэст) - "Дынама" (Мінск).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі