26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы мінскай "Палова-Арэны" вызначыліся прызёры адкрытага чэмпіянату Беларусі па баскетболе 3х3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мужчын чэмпіёнскі тытул заваяваў салігорскі "Шахцёр", за які гулялі Аляксей Балдзін, Ілья Мілашэўскі, Сяргей Вабішчэвіч і Максім Сазонаў. Серабро ў каманды ALLEY-OOPS-МІНСК, бронза ў актыве другой каманды "Шахцёра". У спаборніцтвах жанчын золата заваявала каманда "Прыгажуні" ў складзе Яны Галяковай, Марыі Адашчык, Алены Цітавец і Ульяны Скібы, на другой пазіцыі гродзенская Olimpia, трэцяе месца занялі "Зоркі".
Усяго на этапах спаборніцтваў гэтага сезона ў дзесяці катэгорыях прынялі ўдзел лепшыя каманды з Беларусі, Узбекістана, Казахстана, Кітая і Расіі. Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў адзначыў, што ў турніры выступала шмат дзіцячых каманд і там таксама кіпелі сур'ёзныя страсці, не горш, чым у дарослай "Эліце". Турнір на "Палова-Арэне" стаў сапраўдным святам, у якім гулялі як прафесіяналы, так і аматарскія каманды, ігракі якіх любяць баскетбол і атрымліваюць вялікае задавальненне ад самой гульні і сустрэчы з калегамі па захапленні. Усё гэта паказвае, што баскетбол 3х3 жыве, развіваецца і набірае ўсё большую папулярнасць, падкрэсліў кіраўнік БФБ.-0-