Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 красавіка 2019, 09:45

"Шахцёр" атрымаў валявую перамогу ў першым матчы серыі за бронзу чэмпіянату Беларусі па хакеі

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты салігорскага "Шахцёра" атрымалі валявую перамогу ў авертайме над маладзечанскім "Дынама" ў першым дамашнім матчы серыі за бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі - 3:2 (1:2, 1:0, 0:0, 1:0) паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Незадоўга да заканчэння першага перыяду гаспадары на працягу хвіліны прапусцілі дзве шайбы пасля кідкоў Станіслава Кучкіна і Паўла Печура, але за хвіліну да перапынку Ілья Камбовіч адквітаў адзін гол, а ў пачатку другой дваццаціхвілінкі Яўген Дадонаў аднавіў раўнавагу ў ліку - 2:2. У трэцім перыядзе сапернікі не змаглі трапіць у вароты, а на 8-й хвіліне авертайма Ілья Камбовіч прынёс перамогу "Шахцёру" - 3:2. Сёння сапернікі зноў сустрэнуцца ў Салігорску, а 11 красавіка згуляюць у Маладзечне. Бронзавая серыя прадоўжыцца да чатырох вікторый адной з каманд.

У чацвёртым паядынку вырашальнай серыі за золата нацыянальнага першынства хакеісты мінскага "Юнацтва" ў Гродне таксама ў авертайме адолелі "Нёман" з мінімальным лікам 1:0 і выйшлі наперад у серыі 3:1. Калі ў наступным паядынку, які адбудзецца 10 красавіка на лёдзе мінскай "Чыжоўка-Арэны", зноў перамогуць падапечныя Міхаіла Захарава, то яны восьмы раз стануць чэмпіёнамі Беларусі.

Тым часам у КХЛ сёння вызначыцца другі ўдзельнік фінальнай серыі Кубка Гагарына. У сёмым, вырашальным паядынку армейскага дэрбі хакеісты маскоўскага ЦСКА прымуць на сваё пляцоўцы гасцей з піцерскага СКА. Пакуль тут парытэт - 3:3. Першым фіналістам напярэдадні стаў омскі "Авангард", які перамог ва Уфе мясцовы "Салават Юлаеў" 1:0. Пераможную шайбу на 10-й хвіліне трэцяга дадатковага перыяду закінуў абаронца омічаў Аляксей Бондараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі