Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лютага 2024, 13:41

"Шахцёр-2" і "Мінчанка-2" атрымалі па тры перамогі на этапах Маладзёжнай лігі Расіі па валейболе

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Салігорску і Чэлябінску завяршыліся чарговыя этапы рэгулярных чэмпіянатаў Маладзёжных валейбольных ліг (МВЛ) Расіі сярод мужчынскіх і жаночых каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у Маладзёжнай лізе Расіі прымаюць дубліруючыя склады каманд - удзельніц чэмпіянатаў Расіі па валейболе, дзе Беларусь прадстаўляюць "Шахцёр" (мужчынская Суперліга) і "Мінчанка" (жаночая). На мінулых выхадных нашы маладзёжныя калектывы правялі чарговыя матчы сезона, гульні сёмага этапу МВЛ сярод хлопцаў з удзелам "Шахцёра-2" прымаў Салігорск. Юныя "гарнякі" атрымалі тры перамогі ў чатырох сустрэчах - двойчы беларусы абыгралі "Нафтавік-ВАР" з Арэнбурга (абодва разы па 3:0), а таксама абмяняліся перамогамі з уфімскімі "Беркутамі Урала" (3:2 і 0:3). Гэты этап стаў заключным у рэгулярным сезоне, па яго выніках "Шахцёр-2" заняў перадапошняе 15-е месца ў табліцы, набраўшы 17 ачкоў у 30 матчах.

Паралельна ў Чэлябінску паядынкі пятага этапу МВЛ сярод дзяўчат праводзіла "Мінчанка-2". Нашы валейбалісткі таксама атрымалі 8 балаў з 12 магчымых, святкаваўшы поспех тройчы і пацярпеўшы толькі адну няўдачу. Двойчы беларускі былі мацнейшымі за цюменскі клуб "Цюмень-Прыбой" (3:1, 3:1), яшчэ адна вікторыя была здабыта над гаспадынямі пляцоўкі з "Дынама-Метара-2" (3:2). У сустрэчы ў адказ прадстаўніцы Чэлябінска ўзялі рэванш (3:1). Пасля 18 гульняў сезона "Мінчанка-2" ідзе на пятай пазіцыі ў турнірнай табліцы сярод 14 каманд. Матчы шостага этапу Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі сярод жаночых каманд з 29 лютага па 4 сакавіка прыме Мінск. Саперніцамі беларусак стануць саратаўскі "Пратон-2" і казанскі "Дынама-Ак Барс-ВАР".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі