Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 верасня 2018, 10:36

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч трэці раз у кар'еры выйграў US Open

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Серб Новак Джокавіч трэці раз у кар'еры выйграў Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале чацвёртага турніру серыі "Вялікага шлема" ён быў мацнейшы за аргенцінца Хуана Марціна дэль Потра - 6:3, 7:6, 6:3. Новак Джокавіч справіўся з моцнай падачай саперніка і дапусціў мінімум памылак у час матчу ў Нью-Ёрку. Для серба гэта трэцяя перамога ў кар'еры ў Адкрытым чэмпіянаце ЗША. Раней ён выйграваў US Open у 2011 і 2015 гадах. У бягучым сезоне Новак святкаваў поспех на Уімблдоне ў Лондане.

У жаночым парным разрадзе перамог аўстралійска-амерыканскі дуэт Эшлі Барці/Коко Вандэвеге. У вырашальным паядынку тэнісісткі былі мацнейшыя за Крысціну Младэнавіч (Францыя) і Тымею Бабаш з Венгрыі - 3:6, 7:6, 7:6. У жаночым адзіночным разрадзе чэмпіёнкай стала Наомі Осака, якая сенсацыйна перамагла Серэну Уільямс з ЗША.

Агульны прызавы фонд Адкрытага чэмпіянату ЗША склаў $53 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі