Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 снежня 2018, 15:53

Сербскі форвард Боян Дубаіч стаў футбалістам барысаўскага БАТЭ

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербскі форвард Боян Дубаіч перайшоў з "Гарадзеі" да 15-разовых чэмпіёнаў Беларусі - футбалістаў барысаўскага БАТЭ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе барысаўчан.

Боян Дубаіч, якому ў верасні споўнілася 28 гадоў, стаў займацца футболам у родным Нові-Садзе, пачаў кар'еру ў мясцовым клубе "Інджыя". На радзіме ён выступаў таксама ў камандзе "Раднічкі". У 2013-2015 гадах гуляў у швейцарскіх клубах "Лугана" і "Ле Монт", а потым правёў сезон у тайландскім "Сісакеце". У сакавіку 2017 года Боян Дубаіч перайшоў у "Гарадзею", за якую выступаў да гэтага часу. У яе складзе ён правёў 47 матчаў, забіўшы 23 мячы.

Напярэдадні футбалісты БАТЭ абыгралі ў Салоніках грэчаскі ПАОК з лікам 3:1 у заключным матчы групавога этапу Лігі Еўропы і прабіліся ў 1/16 фіналу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі