Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 верасня 2019, 09:40

Сёння адбудуцца першыя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбудуцца першыя матчы групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёна-2019/2020, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы пераможца галоўнага кантынентальнага турніру англійскі "Ліверпуль" свой стартавы паядынак новага сезона правядзе ў гасцях у італьянскага "Напалі". У другім матчы папярэдняй групы Е аўстрыйскі "Зальцбург" прыме на сваім полі бельгійскі "Генк".

У квартэце F італьянскі "Інтэр" згуляе ў Мілане з чэшскай "Славіяй" з Прагі. Нямецкая "Барусія" ў Дортмундзе сустрэнецца з іспанскай "Барселонай".

Расійскі "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга, які выступае ў групе G, сустрэнецца на выездзе з французскім "Ліёнам", а партугальская "Бенфіка" прыме ў Лісабоне нямецкі "Лейпцыг".

У групе Н англійскі "Чэлсі" згуляе ў Лондане з іспанскай "Валенсіяй", а ў Амстэрдаме галандскі "Аякс" будзе сапернічаць з французскім "Лілем".

У астатніх квартэтах гульні стартавага тура адбудуцца 18 верасня:

А - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Бруге" (Бельгія) - "Галатасарай" (Стамбул, Турцыя).

В - "Алімпіякос" (Пірэй, Грэцыя) - "Тотэнхэм" (Лондан, Англія), "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Црвена Зорка" (Бялград, Сербія).

С - "Шахцёр" (Данецк, Украіна) - "Манчэстэр Сіці" (Англія), "Дынама" (Загрэб, Харватыя) - "Аталанта" (Бергама, Італія).

D - "Баер" (Леверкузен, Германія) - "Лакаматыў" (Масква, Расія), "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Ювентус" (Турын).

Групавы этап новага сезона Лігі чэмпіёнаў завершыцца 11 снежня. У 1/8 фіналу выйдуць па дзве лепшыя каманды з васьмі квартэтаў. Стадыя плэй-оф стартуе 18 лютага 2020 года, вырашальны паядынак 65-га па ліку галоўнага клубнага турніру Старога Свету адбудзецца 30 мая на Алімпійскім стадыёне ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі