Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 ліпеня 2021, 14:02

Семінар-практыкум з нагоды Міжнароднага дня спартыўнага журналіста стартаваў у НАК Беларусі

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Семінар-практыкум, прымеркаваны да Міжнароднага дня спартыўнага журналіста, які адзначаецца сёння, пачаў работу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве, якое праходзіць у форме інтэрактыўнага навучальнага семінара-канферэнцыі з элементамі экспертнай дыскусіі, прымаюць удзел прэс-сакратары арганізацый фізічнай культуры і штатныя супрацоўнікі федэрацый, адказныя за ўзаемадзеянне са СМІ.

У ходзе мерапрыемства дакладчыкі, у ліку якіх галоўны дырэктар дырэкцыі тэлеканала "Беларусь-5" Павел Булацкі, начальнік упраўлення маркетынгу і сувязей з грамадскасцю ХК "Дынама-Мінск" Вікторыя Юрчанка, двухразовая пераможца Еўрапейскіх гульняў па жаночай барацьбе Васіліса Марзалюк і афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юлія Ганчарова закранулі тэмы ўзаемадзеяння прэс-службаў са сродкамі масавай інфармацыі, антыкрызіснага PR, асновы работы журналістаў на значных міжнародных стартах, пытанні папулярызацыі спартсменаў у інтэрнэце. Немалаважная ўвага была ўдзелена этычным і прафесійным стандартам у дзейнасці прэс-службы.

Па ходзе семінара асаблівая ўвага ўдзяляецца практычным навыкам спецыялістаў па рабоце з грамадскасцю.

У якасці эксперта перад удзельнікамі семінара выступіў прэс-сакратар Алімпійскага камітэта Расіі Канстанцін Выбарнаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі